Традыцыйна ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Яны былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму. На працягу дня з дзецьмі праводзіліся тэматычныя гутаркі аб Беларусі, чыталі беларускія народныя казкі і мастацкія творы беларускіх аўтараў, разглядалі ілюстрацыі, фатаграфіі і карціны аб прыродзе, жыхарах, культуры, традыцыях і помніках Беларусі. Для выхаванцаў і іх бацькоў была арганізавана выстава беларускай літаратуры для дзяцей дашкольнага ўзросту.